Кансультацыя для бацькоў.
Значэнне калыханак и забаўлянак у развіцці беларускай мовы.
Засваенне дзецьмі беларускай мовы ажыццяўляецца ў спецыфічнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя. Для большасці дашкольнікаў першай мовай, на якой яны вучацца гаварыць і думаць, з'яўляецца руская. У той жа час, дзеці даволі рана далучаюцца да беларускай мовы, чуючы яе па радыё, тэлебачанні, ад дарослых і ў дзіцячым садзе, на асобных занятках. Аднак, беларускамоўнае асяродзе ў дашкольнікаў адсутнічае. Больш за тое, дзеці могуць карыстацца рускай мовай нават тады, калі да іх звяртаюцца па-беларуску, ведаючы, што іх разумеюць. Такім чынам, маўленчыя сітуацыі, у якіх аказваюцца дзеці, не ствараюць у іх жыццёвай неабходнасці размаўляць па-беларуску. З іншага боку, стыхійнае авалоданне беларускай мовай прыводзіць да змешвання рускага і беларускага маўлення дзяцей. Такім чынам, гэта патрабуе спецыфічных падыходаў да навучання дзяцей беларускай мове.
Творы фальклору сваім зместам і формай найлепшым чынам дапамогуць ў гэтым. Паступова яны ўводзяць малога ў стыхію народнага слова, раскрываюць яго багацце і прыгажосць. З'яўляюцца ўзорам прыгажосці мовы і народныя казкі, якія спрыяюць засваенню ўсіх формаў мовы, даюць магчымасць выпрацоўкі ў дзяцей ўласных моўных навыкаў. Зараз дадзеная праблема становіцца яшчэ больш актуальнай - недахоп часу ў бацькоў. Адсутнасць актывізацыі беларускай мовы з боку бацькоў прыводзіць да праблем развіцця маўлення дзяцей. На жаль, дзіця больш часу праводзіць за кампутарам, чым у жывым асяроддзі.
З прычыны гэтага, творы народнай творчасці практычна не выкарыстоўваюцца нават ў малодшым узросце. Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення дзецьмі гутарковага маулення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнай, лексічнай, граматычнай. Паўнавартаснае валоданне роднай мовай у дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнай умовай для разумовага, эстэтычнага, маральнага выхавання дзяцей. Чым раней дзеці чуюць беларускую мову, тым вальней яны будуць карыстацца ей ў далейшым. Але жыццё ў рэчышчы народнай культуры не можа быць навязана бацькам. Яно можа быць толькі вынікам натуральнага выбару кожнага чалавека, які бачыць менавіта ў гэтым карысць для дзяцей і адчувае пульс роднай культуры ў самім сабе.
Ад першага крыку немаўляці і да з’яўлення яго дзівосных “энікаў-бэнікаў”, “анцаў-цванцаў” дзіця развіваецца і выхоўваецца калыханкамі, забаўлянкамі, пацешкамі-гульнямі і шматлікімі іншымі паэтычнымі творамі, што нараджаюцца мацярынскай любоўю і замілаванасцю да свайго пестунка. Менавіта з гэтых, на першы погляд, просценькіх “баю-баю”, “ладачкі-ладачкі”, “сарока-варона” і пачынаецца выхаванне будучых сапраўдных дачок і сыноў сваёй Бацькаўшчыны.
Першымі ў гэтым шэрагу стаяць калыханкі – песні маці над калыскай, калі жанчына, часта занятая нейкай працай, ціхенька, замілавана і лагодна, суладна з пагойдваннем люлькі, напявае свае поўныя мацярынскай пяшчоты імправізацыі. Любімы вобраз калыханкі – коцік-варкатун. Вось самыя распаўсюджаныя сюжэты: “Ходзіць каток па сяле, носіць сон у кашале”, “Ходзіць каток па вароцях у чырвоненькіх чабоццях”, “А ты, коця, не вурчы”. Сярод іншых шматварыянтных калыханак пераважаюць “А-а, люлі-люлі, спаць””Люлі-люлі, пріляцелі гулі”.
Калыханкі простыя па кампазіцыі, з дакладным рытмам, сюжэтам толькі прызначаны, але прысутнічае адпаведнасць, даецца канкрэтная і неабходная ўзросту малых інфармацыя. Прызначэнне калыханак – супакоіць, усыпіць дзіця. Гэта дасягаецца за кошт напеўнасці, пяшчотных гукаперайманняў. Маці хацела, каб яе дзіця было здаровае, шчаслівае, вясёлае, і гэта выліывлася ў радкі чароўнай мелодыка-паэтычнай сілы.
Іншае, чым у калыханак, прызначэнне ў забаўлянак, пацешак: развесяліць, падтрымаць у дзіцяці радасныя эмоцыі ў час гульні.
Калі немаўля прачнецца, яму абавязкова (каб добра расло) зробяць “Пацягусенькі, пацягунюшкі”, а потым – “Ласачка, ласачка, дзе была?”. Далей настае чарга “Ладачкі, ладкі” – спачатку маці вучыць дзіця пляскаць у далонькі, а потым яно ўжо само пляскае, як толькі пачуе “Ладкі”. Пры гэтым у дзіцяці хутка развіваецца каардынацыя рухаў, адчуванне рытму.
“Кую, кую ножку” – гульня з ножкамі дзіцяці, калі лёгенька, у рытм забаўлянкі пастукваюць малому па пятачцы. Першыя ўрокі мужнасці – казытанне двума пастаўленнымі, як рожкі, пальцамі пад словы: “Ідзе каза рагатая, ідзе каза бадатая, на каго пападу, таго закалю”. Пазней пачынаецца гушканне дзіцяці на назе пад разнастайныя “Гойда, гойда, гайдамаш”, “Чук, чук, чук, паехалі” і інш.
Уікальная сярод забаўлянак – гульня з пальчыкамі “Сарока-ворона”, дзе пальчык-хлопчык не атрымлівае кашы, таму што нічога не рабіў.
Паводле мастацкай формы забаўлянкі – гэта вершаваныя і рыфмаваныя шматрадкоўі, часта ў форме дыялогу, жартоўна гумарыстычнага, вясёлага, гарэзлівага зместу. Яны толькі часам маюць элементы мелодыі, а ў большасці выпадкаў прагаворваюцца рэчытатыўна, у рытме адпаведнага дзеяння і суправаджаюцца разнастайнымі рухамі, гульнёй з ручкамі і ножкамі, жывоцікам, галоўкай, носікам, вушкамі, вочкамі.
Калыханкі і забаўлянкі, якія дарослыя ствараюць для малых, узніклі і ўзнікаюць у непасрэднай сувязі з народнай педагогікай. Гэта першыя эстэтычныя ўрокі ў разумовым, працоўным, маральным і фізічным развіціі дзяцей.
Дзяцінства немагчыма ўявіць без казкі, таму што слухаць казкі, якія табе расказваюць тата і мама, бабуля ці дзядуля, ці добрая выхавацелька, калі бацькоў няма побач гэта адно з правоў дзіцяці, запісаных у Канвенцыі аб правах дзіцяці. У ёй сказана, што дзіця мае права на зносіны і на ўвагу, на паўнавартаснае развіццё, на выражэнне сябе, на адпаведную свайму ўзросту і зразумелую ў гэтым узросце інфармацыю, а таксама на вывучэнне культуры свайго народу. Усё гэта ёсць у казках.
Казкі вучаць і перасцерагаюць, казкі звязваюць нашых пра-прадзедаў ды пра-прабабуляў з намі. Казкі - гэта ўтульны сямейны вечар, калі клопаты вялікага свету засталіся за сценамі Вашага дому, а Вы і Ваш час належаць толькі Вашым дзецям. Калі мы гаворым пра Канвенцыю аб правах дзіцяці, у першую чаргу мы думаем пра глабальныя рэчы: пра мір, пра вайну, пра адукацыю, пра ежу, пра жытло і здароўе. Бясспрэчна, гэта вельмі важна. Але Ваша ўвага, Вашы абдымкі, Ваша сіла і абарона, Ваша пяшчота і клопат вельмі патрэбныя Вашым дзецям.
Казкі - гэта цэлы чароўны свет, у якім Вы падарожнічаеце разам, трымаючыся за рукі. Свет, у якім Ваша дзіця можа стаць веліканам і навучыць Вас, дарослага чалавека, чаму-небудзь новаму.
Размаўляйце, гуляйце, чытайце казкі сваім дзецям на беларускай мове. А мы вам у гэтым дапапожам.